На главную
Авторизация
 


Вспомнить пароль
Регистрация
Статьи
 
  • Современность (17)
  • XX век (12)
  • XIX век (4)
  • XVIII век (2)
  • XVII век (14)
  • XVI век (10)
  • XV век и ранее (17)
  • Нумизматика (20)
  • Клады (8)
  • Разное (22)
  • Инвестирование (3)
  • Нумизматический юмор (4)
  • Каталоги
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Опрос
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Курсы валют
    Динамика золота
    Статьи

    Фальсыфікат гданьскага орту 1616 году

    Летась зьмясьціў на форуме здымкі гданьскага орту 1616 году, а цяпер хацеў бы прапанаваць кароткі артыкул, які напісаў на тэму той падробкі. Тэкст гэты з’явіўся ў № 67 Gdańskich Zeszytów Numizmatycznych у верасьні 2006 году.

     

    Падробка гданьскага орту 1616 году

    Працягваючы цыкль артыкулаў пра падробкі гданьскіх манэт хацеў бы гэтым разам прапанаваць фальсыфікат гданьскаг орту 1616 г. Для ортаў гэтага году характэрныя два віды партрэту Жыгімонта ІІІ Вазы. Ранейшы, пераходны тып партрэта караля з крыжам (Kamiński, Kurpiewski, 2242, R2) ­ больш рэдкі ад пазьнйшай вэрсыі з каўнерам (Kamiński, Kurpiewski, 2243, R1), што ужываўся ў наступныя гады. Падробка, што сталася тэмаю гэтага датычыць орта з першым тыпам ­ бюсту з крыжам.

    Сьцісла прыпомню асноўную інфармацыю на тэму тэхнікі вальцаваньня, пры дапамозе якой выціскаліся гданьскія орты Жыгімонта ІІІ. Вальцавая машына была сканструяваная ў другой палове XVI стагодзьдзя мынцмайстрам Гансам Суппелам з Краляўца (цяпер Калініград – заў. перакл.). Прыстасаваньне тое складалася з двух вальцоў, што круціліся ў супрацьлеглых накірунках, на якіх былі выгравіраваныя штэмплі авэрсу і рэверсу. Між вальцоў укладалі палоску бляхі, на якой потым адціскаліся з аднаго боку выявы авэрсу, а з другога ­ рэверсу. Атрымліваліся гэткім чынам раўнамерныя, старанныя адбіткі. Ужываньне вальцоў да выцісканьня манэт таксама павялічвала эфектыўнасьць мынцы. Пэўнаю праблемаю была каардынацыя працы абодвух вальцоў, эфэктам чаго ёсьць частае зьмяшчэньне выяваў штэмля, асабліва на дробных наміналах. Кружок выціналі з палоскі бляхі толькі па адцісканьню, а выцінаньне адбывалася звычайна з боку авэрсу, адчаго рант лёгка скошаны ды ад боку рэверсу крыху гастрэйшы, а зрэдчас ўтвараўся з тага боку маленькі “каўнерык”. Такога ня ўбачым на фальсыфікаце, што спрычынілася да напісаньня гэтага артыкулу. Затое фальшэўцы здолялі памножыць іншую характэрную рысу манэт ціснутых мэтадам вальцаваньня ­ зьлёгку выгнуты кружок. Падробка гэтая небясьпечная й сучасная адліўка, але на шчасьце пры бліжэйшым разглядзе бачныя і слабыя бакі.

    Характэрнай для той падробкі з’яўляецца гладкая паверхня, асабліва на рэверсе, што ў параўнаньні з рэзкасьцю рэльефу стваре ўражаньне на першы погляд сапраўнай манэты. З іншага боку гэткая гладкая фактура бляхі значна адхіляецца ад звычайнай на сапраўдных гданьскіх ортах. Больш дакладны аналіз разьвейвае сумневы, а фальшак робіцца бяспрэчным довадам на імклівы рух наперад тэхніцы адліву. На цяперашніх зробленых адлівах нельга спадзявацца на размытыя края, пазаліваныя куткіх літар ці выразна бачныя дзюркі на паверхні. Абмяркоўваемы фальшак з 1616 году таксама больш дасканалы за апісаныя мною ў GZN №63 адліўкі орту 1615 году, які й так належаў да небясьпечных фальсыфікатаў. Апроч некаторых недасканаласьцяў, якія дакладна апісаныя ніжэй, пра тое, што манэта з’яўляецца адліўкаю сьведчыць таксама дзіўнае падабенства да іншага фальшывага асобніку з 1616 году. Здымкі гэтай падробкі былі надрукаваныя ў 2005 годзе на нумізматычным форуме Аллегра калегам “N-A-A”. З апісваемай тут падробкаю лучыць яго ідэнтычнае палажэньне авэрсу да рэверсу, ды супадзеньне ўсіх дэталяў, акрамя тых, якія з’яўляюцца эфэктам пазьнейшай механічнай апрацоўкі, якія бяспрэчна сьведчыць, што адліўкі паходзяць з адной формы.

     

    АВЭРС:

    1. Сьляды зужыцьця ў абароце неспраўдныя, што на авэрсе выяўляецца ў ненатуральнай дыспрапорцыі між выразнымі дэталямі кароны ды відавочна прыцёртым рэльефам у межах твару Жыгімонта ІІІ.

    2. Пялёстак перад выразам “SIGIS” у лягендзе абводкі досыць катлавы ды бязформенны

    3. Літары маюць гострыя і выразныя ўскрайкі, што ставіць пад сумнеьні агульныя ўяўленьні пра адліўкі. Ня бачны таксама надліўкі па краёх літар. Для гэтай падробкі характэрна больш грубая дольная частка літары “S”, якая распачынае лягенду абводкі. Відавочна падобныя заганы могуць здарацца таксама ў сапраўдных манэт у выніку выкрышваньня штэмпля.

    4. Фактура бляхі адрозная ад арыгнальных ортаў, бракуе тут частай для тых манэт паласатасьці (рубчатасьці) паверхні, якая паўстала пад час вальцаваньня бляхі. У сваю чаргу між літар абводкі лягенды авэрсу паверхня зьлёгку параватая, бачны маленькія дзюрачкі, якія з’яляюцца адзіным довадам, што выкрывае паходжаньне згаданай бляхі. Пры бюсьце караля відаць выразныя сьляды згладжваньня тла, што мела на мэце выраўняць паверхню. Само тло таксама досыць матавае, са слабым бляскам.

    5. Фальшак, як на авэрсе, так і на рэверсе, пакрыты штучнай патынай, якая мае характэрна-шэрае адценьне.

    6. Часам здаралася тое, што на ўскрайку палоскі бляхі яе грубасьць была крыху меньшаю. На вышэйзгаданым асобніку фальшыўца спрабаваў атрымаць тое з дапамогаю абпільваньня краю. Хутчэй за ўсё гэтае дзеяньне мела на мэце выроўніваньне паўсталых на тых месцах няроўнасьцей. Тое, што на першы погляд выглядае як недабіцьце, папросту з’яўляецца сьпілаванаю паверхняй. Эфэкты гэтай дзейнасьці лепш бачны з боку рэверсу (п.8), а на авэрсе можна заўважыць такое у ваколіцах выразу “PRVS”

     

    РЭВЕРС:

    7. З боку рэверсу тло выраблена занадта гладка, не выступаюць вышэйзгаданыя далікатныя палоскі на паверхні, што паўстаюць падчас вальцаваньня бляхі. На рэверсе няма таксама параватасьці, якую можна заўважыць на авэрсе паміж літар ў абводцы.

    8. Бачны сьляды пілаваньня ў ваколіцы літар “NETA” (2-3 гадзіна), а таксама каля літар “NSIS” (адзіна 9-10).

    9. Крыжы ў гербе Гданьска, замест надсечак, маюць некалькі паглыбленьняў на паверхні.

    10. Першая лічба 1 ў мікрадаце ня бачная, а лічба 6 мае крыху падобная да вялікай кропкі. Належыць аднак зазначыць, што якасьць выкананьня мікрадаты ня лепшае й у сапраўдных ортах.

    11. Ільвы не самы моцны бок гэтага фальсыфікату. Асабліва той з правага боку герба (з перспэктывы позірку на манэту гэта будзе левы бок), калі зірнуць яму ў вочы, дык не ўзбуджае захапленьня… Пад лупаю выразна відаць, што контуры вачэй, ноздраў, сківіц заглыбокія ў стасунку да стану захаваньня й выглядаюць не натуральна.

    Вага падробкі 6,62 г, што ў выпадку вырабу “al marco” з’яўляецца нармальным. Дыямэтр манэты таксама не адыходзіць ад стандартаў.

    Напрыканцы дадам ячшэ колькі словаў пра сапраўднае паходжаньне тых фальшакоў. Паводле словаў уласьніка манэты, згаданы фальсыфікат быў набыты ім у другой палове дзевяностых на нумізматычнай біржы ў Чыкага, а трапілі туды яны з Румыніі ці Баўгарыі, дзе былі выраблены. Таварышылі яму яшчэ некалькі іншых падробак, між іншым гданьскіх ортаў 1615 і 1616 гг, грошы гданьскія Жыгімонта ІІІ Вазы. Гэта сьведчыць, што на рынку ўжо курсуе шмат фальшакоў, якія маюць рысы падобныя да апісанай падробкі.

    Агульная выснова такая, што фальшэўцы штораз лепей радзяць сабе з дэталямі малюнку, а гэта ў выпадку адлівак дае магчымасьць штораз удасканальваць тэхніку здыманьня формы з арыгіналу. Затое цяжэй выяўляецца падрабіць характэрныя рысы для манэт ціснутых мэтадам вальцаваньня. Належыць аднак лічыць, што падрабляльнікі разумеюць гэта і будуць штораз дасканаліць свае прадукты.

    Для параўнаньня зьмяшчаю здымкі арыгінальнага орту 1616 (WCN 32, пазыцыя №257)

     

    Artur Jezioro

     

    PS – колькі месяцаў таму з’явіўся на Аллегра іншы асобнік таго фальшака (прадавец скончыў акцыю пасьля інфармацыі, што манэта не сапраўдная). Вага згаданага асобніку 6,69г.

     

    Пераклаў з польскай Руслан Равяка

      ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЁР
    ОО 'БЕЛОРУССКОЕ НУМИЗМАТИЧЕСКОЕ ОБЩЕСТВО'
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования