На главную
Авторизация
 


Вспомнить пароль
Регистрация
Статьи
 
  • Современность (17)
  • XX век (12)
  • XIX век (4)
  • XVIII век (2)
  • XVII век (14)
  • XVI век (10)
  • XV век и ранее (17)
  • Нумизматика (20)
  • Клады (8)
  • Разное (22)
  • Инвестирование (3)
  • Нумизматический юмор (4)
  • Каталоги
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Опрос
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Курсы валют
    Динамика золота
    Статьи

    Падробкі гданьскіх ортаў 1615 і 1623 году

    http://www.allegro.pl/phorum/read.php?f=274&i=60112&t=60112

    Аўтар: Ozyriew (Artur Jezioro)

    Дата 25-02-2006 15:41

     

    Вяртаючыся да пытаньняў аб фальсыфікацыі гданьскіх ортаў Жыгімонта ІІІ Вазы, прапаную два тэксты пра падробкі тых манэт 1615 і 1623 году. Абодва тыя фальшы былі ўжо прадстаўленыя на форуме, але цяпер я зьмяшчаю выпраўленую і дапоўненую вэрсыю (найперш інфармацыяй на  тэмат меньнічнай тэхнікі, якая служыла для вытворчасьці сапраўдных ортаў). Абодва артыкулы можна таксама знайсьці ў №63 і №64 Gdańskich Zesztów Numizmatycznych. Маю надзею, што інфармацыя зьмешчаная тут будзе карыснаю.

     

    Фальсыфікат Орта Гданьскага 1615 г

     

    У 1609 годзе гданьская меньніца аданавіла сваю дзейнасьць эмісыяй невядомага дасюль у Рэчы Паспалітай наміналу – орта. Манэты тыя былі бітыя ў Гданьску ў 1609-1621, ды 1623-1626. Тое, што выбівалі іх з добрага срэбра, дапамагло шыбка здабыць папулярнасьць сярод люду. Курс орта пачаткова быў роўны ¼ талера і 10 грошам, але ў сувязі з хуткім ростам цаны талеру і дукату, а таксама з шыбкай дэвальвацыяй дробнай манэты, курс гэты парушыўся.

    Гданьскія орты Жыгімонта ІІІ Вазы гэта манэты высокага мастацтва і стараннага выкананьня. Гэтыя пекныя нумізматы ў сёньня цэняцца калекцыянэрамі, а з гэтай падставы таксама і падробнікамі. Нядаўна я сутыкнуўся з небясьпечным фальсыфікатам гданьскага орту 1615, характэрныя прыкметы якога паспрабую сьцісла апісаць.

    Сапраўдныя орты былі ціснуты пры дапамозе меньнічнай машыны, якую вынайшаў ў другой палове XVI ст. Ганс Суппел (Hans Suppel) з Краляўцу. Прыстасаваньне тое складалася з двух вальцоў, на якіх былі выгравіраваныя штэмплі авэрсу і рэверсу. Паміж паварочваючыхся ў супрацьлеглых накірунках вальцах укладалі палоску бляхі, на якой выціскалася з аднаго боку выява авэрсу, а з другога ­ рэверсу. Ужываньне гэтай тэхнікі дазволіла зрабіць працу меньніцы больш прадуктыўнай, а якасьць выкананьня манэты больш высокаю. Фальшывая ж манэта была выканана мэтадам адліву. Ніжэй зьмяшчаю здымак фальшу, на якім зазначыў яго характэрныя прыкметы:

    Авэрс

    1. – Паверхня манэткі мае далікатныя хвалі, пад добрым павелічэньням відаць харэктэрныя для адліваў мікраскапічныя параватасьці, дзюркі, асабліва ў паглыбленьнях, побач з краем малюнку. Уласна кажучы, ужо гэтыя прыкметы дазваляюць сьцьвярджаць, што манэта ня бітая, а літая.

    2. – Штучная патына зроблена ў некалькіх выпадковых месцах. Пад добрым павялічэньнем бачна, што яна мае выгляд маленькіх, чорных зярнятак.

    3. ­ Шрыфт таксама не пакідае сумневаў адносна паходжаньня гэтай бляшкі. З пэўным абагульненьнем можна казаць, што бітыя манэты маюць літаркі, профіль якіх крыху прыгадвае трапэцыю ­ роўную паверхню з выразна азначанымі краямі. А апісваемы асобнік мае шрыфт крыху ў авальным “раскатаным” кшталце, а ў паглыбленьнях заўважныя параватасьці.

    4. – Літаркі SA пад бюстам караля з’яўляюцца двума даволі бязформеннымі плямкамі, ня надта да літар падобыя. Адносна дэталяў малюнку маю гэткія самыя заўвагі, як і да шрыфту ­ пад лупаю можна заўважыць параватасьці, нягострыя /ня рэзкія, тупыя?/ грані, а чым драбнейшая дэталь, тым выразьней тыя рысы вылучаюцца.

    5. ­ Пры літарках S, G, O відаць нешта падобнае да “надлівак”, а ззаду брыжы (жабо?) можна заўважыць недахоп крэсачак, але трэба адзначыць, што гэта ня вынік нестараннасьці фальшароў, такую загану мела таксама сапраўдная манэта, на падставе якой быў выкананы адліў. Гданьскія орты былі ціснутыя вальцамі, на паверхні якіх гравіравалі штэмплі авэрсу і рэверсу. Мар’ян Гумоўскі (Marian Gumowski), паведамляе, што ў гданьскім архіве знайшоў такі сталёвы валец з памножаным шэсьць разоў рэверсам орту 1624 году. Вальцовы прэс даваў стараннае і чыстае адбіцьцё, але прадукаваньне яго была працаемкай і дарагой справай, як зрэшты рамонт і выпраўленьне пашкоджаньняў. З гэтай нагоды драбнейшымі хібамі не пераймаліся і вальцавалі датуль, пакуль штэмпель быў прыдатны да ўжытку. Вынікам таго былі выкрышваньні ці далікатныя расколіны штэмпля, якія сталіся прычынаю заганаў бачных на зьмешчанай ніжэй сапраўднай манэце. У выніку, пры адліве тыя хібы былі памножаныя (скапіяваныя?).

    Рэверс

    6. – Якасьць выкананьня літарак SA ды мікрадаты на рэверсе таксама пакідаюць жадаць лепшага і пад павелічэньнем выглядаюць як размазаныя плямкі ў выглядзе толькі падобным да знакаў, якія павінны першапачаткова азначаць. Асабліва датычыць гэта мікрадаты.

    7. – Леў з правага боку гэрбу (глядзець гэральдычна), мае асабліва няроўную і параватую паверхню.

    8.­ Надліўкі пры літарках G, E, між крыжамі ў гэрбе Гданьска ды кароне з крыху odkształconą абводкаю гэта вынік выкрышэньня штэмпля якім была выціснута сапраўдная манэта і гэтыя заганы былі памножаныя пры адліве.

    9. ­ І нарэшце рант ­ пры павелічэньні відаць сьляды паліраваньня ў выглядзе, танюткіх, далікатных крэсачак раўналежна ськіраваных ўздоўж края. Трэба зазначыць, што ранты сапраўдных манэт калі-нікалі таксама былі пілаваныя, калі недакладна былі высечаны з палоскі бляхі. Але ў нашым выпадку сьляды апрацоўкі рашуча выглядаюць на сьвежыя і выступаюць уздоўж усёй даўжыні края. У той час рант арыгінальных ортаў найчасьцей крыху касы і астрэйшы ад боку рэвэрсу, што зьвязана са сосабам выразаньня кружка з палоскі бляхі.

    Вага гэтай бляшкі ­ 6,34г, што крыху ніжэй нормы, якая паводле каталёгу Камінскага (Kamińskiego) і Курпеўскага (Kurpiewskiego) роўная 6,80г. Зразумела для манэт сямнаццатага стагодзьдзя якіх выціскалі й выраблялі “al marco” цяжка лічыць вагу вызначальнай, але напэўна трэба прыняць да ўвагі гэтую інфармацыю. Дыямэтр у норме ­ 29 мм.

    Падсумоўваючы: фальш вельмі добры і можа быць небясьпечным для меньш дасьведчаных калекцыянэраў. Гэты прыклад паказвае, што тэхніка адліўкі зрабіла значныя крокі наперад і падробленыя манэты штораз больш дакладна прыгадваюць арыгінал, але суцяшае тое, што добрая лупа і чуйнае вока не пакідае сумневу, што маеш дачыненьне з фальшам.

    Для параўнаньня ніжэй зьмяшчаю сканы сапраўднага орту з 1615 году з акцыі 29 WCN (№151)

     

    Фальсыфікат Орта Гданьскага 1623 г

     

    Орт гданьскі, падробку якога паспрабую ніжэй апісаць паходзіць з 1623 году, а значыцца з заключнага перыяду прадукаваньня гэтых манэт у час панаваньня Жыгімонта ІІІ Вазы. Манэты з 1623-1626 гг гэта папулярныя гадавікі гданьскіх ортаў (за выняткам некалькіх надзвычайна рэдкіх тыпаў з 1623 году), але, як выявілася, і гэтыя адмены робяцца прывабнымымі для патробак. Фальсыфікат, што стаўся тэмаю гэтага артыкулу, з’явіўся ў вялікай колькасьці ў палове 90-х гадоў разам з гэтаксама выкананымі падробкамі мальбарскіх шастакоў з 1600 і 1601 году, ды дасюль вельмі часта спатыкаецца. Большасьць асобаў, што зьбірае гэтыя пекныя манэты напэўна спатыкаліся з такой падробкаю, але шматлікасьць яе накладу і рэгулярнасьць зь якой яна з’яўляецца ў гандлі, галоўным чынам на інтрнэт-аўкцыях, прымушае дакладна акрэсьліць яе слабыя бакі. Іх ня мала, таму фальшак той дастаткова лёгка пазнаецца.

    Сапраўдныя орты былі выціснуты (штампаваныя) з дапамогаю меньнічнай машыны, якую вынайшоў ў другой палове XVI ст. Ганс Суппель. Прыстасаваньне тое складалася з двух вальцоў, на якіх былі выгравіраваныя штэмплі авэрсу і рэверсу. Паміж паварочваючыхся ў супрацьлеглых накірунках вальцоў укладалі палоску бляхі, на якой з аднаго боку выціскалася выява авэрсу, а з другога ­ рэверсу. Кружкі выціналі  толькі па штампаваньні з палос бляхі. Выраб і выпуск манэт адбываўся мэтодаю “al marco”, калі зь меньнічнай грыўны належала выбіць акрэсьленую колькасьць манэт без абавязковага прытрымліваньня вагі кожнага асобніка. Ужываньне вальцавага прэса прывяло да таго, што сучасныя фальшэўцы маюць вялікія праблемы з перайманьнем дэталяў манэт ціснутых тою машынаю. Добрым прыкладам гэтага з’яўляецца апісаная тут падробка, якая была выбіта ручнымі штэмплямі. Як сапраўдныя орты характэрызуюцца стараннасьцю выкананьня і цэнтрычнасьцю (асабліва з боку авэрсу, бо манэту выразалі звычайна “ад уладара”), а ось манэт аднолькавая, так абмяркоўваемая падробка бітая празьмерна нядбала. Часта здараюцца акзэмпляры выразна не цэнтрычныя, у якіх ось авэрсу ніяк не суадносіцца да осі рэверсу. Арыгіналы, што паўсталі ў машыне вальцовай часьцяком маюць зьлегку выгнуты, дугападобны кружок. Затое падробкі ў сярэдзіне крыху больш грубыя чым пры ранце. У абмяркоўваемых падробках зусім іншая таксама фактура бляхі, якая адносна глядкая і матавая, тады як бляха  ў арыгінальных ортах мае характэрныя падоўжаныя няроўнасьці. Зьмешчаны ніжэй фальсыфікат, характэрныя рысы якога сьцісла апісваю, быў выкананы адносна старанна.

    Авэрс:

    1.­ Гледзячы на шрыфт без праблемы можна заўважыць, што літаркі рэзаныя ад рукі, а не пунсаваныя. Шрыфт досыць грубы і нязграбны, а літаркі ж вельмі розьняцца адна адной. Некаторыя адхіляюцца ад тагачасных стандартаў, як напрыклад літара S, якая ў арыгінале падобная крыху да лічбы 8. Усе падробкі гэтага тыпу маюць на авэрсе лягенду па абводцы:

    SIGIS : III : D : G : REX.POL.M : D : L.R : PR

    2. ­ Твар караля Жыгімонта спраўляе ўражаньне “змучанага”, аблічча уладара мае характэрныя грубыя рысы,

    3. ­ Лічба 1 досыць характэрная, таму што не мае правага, верхняга “даху”. Хібу тую мела арыгінальная манэта, якой скарысталіся за ўзор фальшыўцы (вельмі верагодна, што гэта быў экзэмпляр зьмешчаны для параўнаньня на прыканцы артыкулу) і тая загана была паножаная ва ўсіх фальсыфікатах. Прэс вальцовы з дапамогаю якога ціснулі сапраўдныя орты даваў старанныя і чыстыя адбіцьці, але выпраўленьне хібаў было дорага і працаёмка. З гэтай прычыны дробнымі выкрошваньнямі й растрэскваньнем штэмля не пераймаліся, таму вынікам таго і былі ўласна такія хібы, як у выглядзе лічбы 1.

    4. ­ “Сетачка” на тле кароны выступае мікраскапічна, альбо яе нямашака наогул.

    5. ­ Над каронаю Жыгімонта ІІІ бачны характэрныя крэсачкі. Рысы гэтыя мае таксама сапраўдны экзэмпляр , на падставе якога быў падрыхтаваны авэрс фальшака.

     

    Рэверс:

    6. ­ Заўвагі адносна шрыфту на рэверсе падобныя як і ў выпадку авэрсу ­ занадта грубыя, крывыя літэркі цятыя ад рукі.

    7. ­ Пашча ільва без языка і дольнай ськівіцы, гэта адна з найбольш пазнавальных дэталяў падробкі.

    8. ­ Карона ў гэрбе Гданьска ня мае абводкі зьнізу, яна пляскатая, а не выгнутая лёгка ад долу, як на сапраўдных ортах.

    9. ­ Лапы ільвоў сканчаюцца гэтак, што больш прыпамінаюць капыты чым пазуры.

    10. ­ Арнамэнт пад гэрбам таксама выкананы досыць нядбала і адхіляецца ад арыгінальнай манэты. Каля арнамэнту бачны характэрныя тры кропкі, але існуе таксама адмена гэтай падробкі з чатырма кропкамі.

    11. ­ Другі леў таксама мае некалькі адмысловых дэталяў, як напрыклад бачная зарубка ў грыве.

    12. ­ Галава ільва таксама вельмі спрошчаная і формай нечым прыпамінае трохкутнік.

    13. ­ Бракуе пярэдняй левай лапы ільва (у адмене з трыма кропкамі каля арнамэнту пад гербам Гданьска) ці рэшткі гэтай лапы (у адмене з чатырма кропкамі).

    Прадстаўлены на вышэйшых здымках асобнік важыць 6,82г. Іншы з гэткіх фальсыфікатаў, які меў я аказыю ўзважыць меў сабе 6,80г. Каталёг каталёгу Камінскага (Kamińskiego) і Курпеўскага (Kurpiewskiego) падае для гэтых ортаў вагу 7,21г. Бяручы пад увагу тое, што сапраўдныя орты былі ціснуты і выпускаліся “al marco”, дык вага падробак у норме. Дыямэтр падробкі 29 мм, што таксама не адхіляецца ад стандартаў.

    Падсумоўваючы, фальсыфікат гэты ня вельмі ўдалы і мае шмат прыкмет, якія дазваляюць бяз цяжкасьці адрозьніць яго ад сапраўднай манэты ў жо на першы позірк. Але лічу, што вывучэньне хаарактэрных прыкметаў гэтага фальшака добрая нагода, каб пабачыць, якія хібы могуць рабіць фальшэўцы і якія цяжкасьці маюць яны пры падробцы манэт ціснутых у арыгінале вальцавым прэсам.

    Для параўнаньня зьмяшчаю сканы сапраўднага орта 1623 году, прадаванага на акцыі WCN. На гэты асабнік  зьвярнуў увагу некалт калега MacBdotcom /нік з Алегра- заўв. перакладчыка/. Варта прыгледзецца больш падрабязна да авэрсу ніжэйшай манэты, падабенства якой да згаданага фальшаку ня можа быць выпадковым і цалкам верагодна, што орт выбіты такім штэмплям служыў першаўзорам для фальшэўцаў.  Але рэферс той сьведчыць, што фальш гэтак камбінацыя авэрсу ўзору вышэй згаданага і рэверсу зь іншага орту.

     

    Пераклаў з польскай Руслан Равяка

      ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЁР
    ОО 'БЕЛОРУССКОЕ НУМИЗМАТИЧЕСКОЕ ОБЩЕСТВО'
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования