На главную
Авторизация
 


Вспомнить пароль
Регистрация
Статьи
 
  • Современность (17)
  • XX век (12)
  • XIX век (4)
  • XVIII век (2)
  • XVII век (14)
  • XVI век (10)
  • XV век и ранее (17)
  • Нумизматика (20)
  • Клады (8)
  • Разное (22)
  • Инвестирование (3)
  • Нумизматический юмор (4)
  • Каталоги
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Опрос
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Курсы валют
    Динамика золота
    Статьи
    17 студзеня 2007 года выйшаў з друку даведнік "Манеты Беларусі (да 1707 года)" нумізматычных парталаў ІЗРОЙ і MAGDUCLIT на беларускай мове. Кніга прысвечаная трохсотгоддзю з часу выпуска апошняе манеты Вялікага Княства Літоўскага.

    Пра кнігу

    [BLR] [ENG] [POL] [RUS] [UKR]

       Гісторыя грашовага абарачэння на Беларусі налічвае доўгія стагоддзі, цягам якіх нашыя продкі зведалі нямала войнаў, пошасцяў і галадамораў. Гэтыя негатыўныя з’явы адлі дазваляюць нам сёння азірнуцца назад і абачыць мінуўшчыну ў матэрыяльным увасабленні, узяць у рукі манету – драбнюткі кавалак кову, які так шмат кажа пра тое, чым калісьці жылі яны, незалежна ад свайго назову: і беларусы-крывічы, і беларусы-ліцьвіны, і безыменныя жыхары забранага краю. Манета – адносна недарагі і даступны рэлікт былога – апынулася ў нашых руках “дзякуючы” перыядам ліхалеццяў, якія прычыніліся да таго, што бясцэнныя скарбы дажылі да нашых часоў і працягваюць цвяліць нам гістарычную памяць і прыносіць незабыўнае пачуццё повязі з мінулым.
       Манеты на Беларусі хадзілі з антычных часоў, перабывала за стагоддзі шмат іх як з Захаду, гэтак і з Усходу, пакуль урэшце нашыя продкі не пачалі паслугоўвацца собскім грашовым сродкам – віцебскім ізроем. Ягонае з’яўленне датуецца 12 стагоддзем. З фармаваннем і цэнтралізацыяй старажытнабеларускага гаспадарства – Вялікага Княства Літоўскага – у другой палове 14 ст. узнікаюць і першыя дробныя манеты з надпісамі на старабеларускай мове. Адначасова пашыраецца другі тып срэбнае грыўні – літоўскі рубель.
       Да канца 1390-х гадоў, калі ўзмацнілася цэнтралізацыя дзяржаўнае ўлады ў руках Вітаўта, нумізматыку ВКЛ варта разглядаць у рэчышчы эмісіяў удзельных княстваў. Дакладна вызначана, што апроч вялікага князя Ягайлы ў Вільні, свае манеты білі Уладзімір і Скіргайла Кіеўскія, Дзмітры Ноўгарад-Северскі, Касцянцін і Тодар Падольскія, і іншыя князі. Апроч гэтага, існуе імавернасць, што недастатковыя высілкі ў археалагічных пошуках на сучасным этапе прычыняцца да невядомасці манетаў некаторых удзельных княстваў гэтага перыяду.
       Каля 1392 г., з атрыманнем улады, пачынае масавыя эмісіі пенязяў Вітаўт Вялікі. На рубяжы стагоддзяў Вітаўт атрымаў тытул Вялікага князя і змяніў тып манетаў. У гэты час усталявалася дзесяцічная – першая ў Эўропе – грашовая сыстэма дзяржавы: 1 рубель = 100 праскім грашом = 1000 пенязяў.
       Напрыканцы 15 ст. адбываецца вэстэрнізацыя мынцарства Вялікага Княства, манеты становяцца падобнымі да заходнеэўрапейскіх і нясуць ужо вылучна лацінскія надпісы. Тым не менш, адметная вялікалітоўская грашовая сыстэма працягвала сваё існаванне і была скасаваная толькі за часоў Сцяпана Батуры, калі адбылася поўная ўніфікацыя грашовых сыстэмаў з Польшчай.
       Манеты ВКЛ працягвалі біцца з перапынкамі да пачатку 18 стагоддзя, калі апошняя з іх – шастак Аўгуста ІІ – выйшла з-пад варштату мынцмайстра.
       Гэтыя перыяды грашовага абарачэння і асвятляе даведнік, які шаноўны чытар трымае ўруччу. У ім упершыню ў Беларусі друкуюцца якасныя фотаздымкі бальшыні асноўных тыпаў манетаў, якія курсавалі на землях нашае краіны, пададзеныя іх арыентацыйныя цэны на беларускіх калекцыянерскіх рынках. Найбольшая ўвага нададзеная перыяду ўзнікнення першых мясцовых грошай – ізрояў, рублёў і дробных манетаў.
       Інтарэс да іх у беларускіх калецыянераў неабгрунтавана невялікі. Гэта можна патлумачыць не гэтулькі іх высокімі цэнамі, колькі амаль поўнай адсутнасцю грунтоўных айчынных працаў па ранняй нумізматыцы ВКЛ. Таму, нягледзячы на папулярны характар выдання, у раздзеле, прысвечаным першым вялікалітоўскім манетам, аўтары дазволілі сабе змясціць падрабязнае навуковае даследванне віцебскага нумізмата Аляксандра Грамыкі. З яго высновамі могуць не цалкам згаджацца пазыцыі іншых суаўтараў даведніка. Матэрыял для даследвання быў сабраны ім жа, з дапамогай менскага даследніка Дзмітра Гулецкага. Таксама А. Грамыкам былі прастаўленыя ступені рэдчыні першых манетаў ВКЛ па агульнапрынятай 8-бальнай шкале (R1-R8). Гэта адзіны раздзел кнігі, які мае характар навуковага даследвання. Усе засталыя раздзелы напісаныя ў папулярным стылі, з прытрыманнем аб’ектыўнага пагляду ў сучаснай нумізматыцы. Для ўсіх вельмі рэдкіх манетаў у іншых раздзелах, незалежна ад ступені рэдчыні, даецца толькі ўказанне на гэта ў выглядзе літары R. Для меней рэдкіх манетаў прастаўленая арыентацыйная цана сярод беларускіх калекцыянераў.
       Для гэтага і пазнейшых перыядаў пададзеныя звесткі не толькі пра айчынныя манеты, але і пра замежныя, якія курсавалі на нашых землях. Манеты Вялікага Княства пранумараваныя ў межах раздзелаў дзеля палягчэння вызначэння манетаў пры спасылцы на даведнік. Пададзеныя прыблізныя цэны для манетаў у ІІІ стане захавання. Пры тым, што калекцыянерскі рынак падлеглы частым ваганням коштаў, аўтары намагаліся вызначыць актуальнае значэнне цаны, за якую варта набыць адпаведную манету і існуе вялікая верагоднасць, што набыўца не пераплаціць. Разам з тым, трэба мець наўвеце суб’ектыўнасць падобнае ацэнкі, бо калекцыйная цана – не сталая велічыня, і залежыць ад часовага, прасторавага, чалавечага і іншых суб’ектыўных чыннікаў.
       У канцы даведніка змешчаная карысная для калекцыянераў тэматычная інфармацыя, якая таксама раней не друкавалася на Беларусі ў сыстэматычным выглядзе. Прапанаваная шкала ацэнкі стану захавання манетаў, заснаваная на найсучаснейшых сыстэмах іншых краінаў і новых тэндэнцыях калекцыянерскага рынку. Раскрытыя базісныя захады па чышчэнні манетаў і выкрыццю фальсыфікатаў. Дзеля заахвочвання інтарэсу калекцыянераў да даследванняў у галіне нумізматыкі і падвышэння роўню ведаў пра прадметы збіральніцтва раскрытая тэхніка біцця старажытных манетаў. Сабраная і апублікаваная інфармацыя пра месцы сустрэч калекцыянераў на Беларусі і ў некаторых суседніх дзяржавах.
    Долгосрочная аренда домов в городе донецк realty.pravograd.org.
    Долгосрочная аренда домов в городе донецк realty.pravograd.org.
      ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЁР
    ОО 'БЕЛОРУССКОЕ НУМИЗМАТИЧЕСКОЕ ОБЩЕСТВО'
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования