На главную
Авторизация
 


Вспомнить пароль
Регистрация
Статьи
 
  • Современность (17)
  • XX век (12)
  • XIX век (4)
  • XVIII век (2)
  • XVII век (14)
  • XVI век (10)
  • XV век и ранее (17)
  • Нумизматика (20)
  • Клады (8)
  • Разное (22)
  • Инвестирование (3)
  • Нумизматический юмор (4)
  • Каталоги
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Опрос
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Курсы валют
    Динамика золота
    Статьи

    BIULETYN NUMIZMATYCZNY № 9-10(197-198) – 1984

    Яшчэ пра каронныя паўтаракі Жыгімонта ІІІ з 1623 году

    (Jeszcze o półtorakach koronnych Zygmunta III z 1623r.)

     

    У прадмове да свайго каталёгу я пісаў, што праца гэтая павінна трактавацца толькі як першае набліжэньне і пачатак да дэталёвага апрацаванага збору ўсіх тыпаў і разнастайнасьцяў манэт польскіх і з Польшчай зьвязаных. Улічваючы аб’ём таго каталёгу я мусіў прытрымлівацца абмежаванай ступені асаблівасьцяў, адмаўляючыся ад адменаў надпісаў, адменаў зьвязаных з рознага роду ўстаўкамі (разрыўкамі), ды абмінаючы менш істотныя дэталі выяваў. У каталёзе толькі некаторыя пазыцыі не паказваюць ніякіх адменаў такога роду, рэшта, а асабліва манэты Жыгімонта ІІІ і Яна Казіміра, маюць гэтыях адменаў мноства. Пры іх уліку аднак каталёг мусіў бы складацца не з 11, а з некалькі дзясяткаў тамоў.

    Спапсылаючыся на цікавы артыкул Ежы Войцеха “Аглядайма Жыгмунтоўскія драбнякі!” (BN 10/1983, ст.194-196), для таго каб паказаць чытачам, як шмат можа быць розных адменаў, якія адносяцца да асобных каталягавых пазыцый, мы прааналізуем каронныя паўтаракі Жыгімонта ІІІ з 1623г. Паўтаракі тыя апісаныя ў ІІ томе каталёгу ў разьдзеле 44.03 і адносяцца да тыпу ІІв:

    12.       2 - 3

                а. (шчыт сьцяты па бакох) /маецца на ўвазе герб долу –заўв. РР/

                в. (шчыт з трох дугаў)

     

    Для падрыхтоўкі зборнага супастаўленьня ўсіх адменаў выкарыстана аступная літаратура ды некаторыя прыватныя зборы.

    Усе існуючыя адмены маюць на авэрсы аднолькавы надпіс:

    SIGIS 3 D G [шчыт з тройкай] REX P M D L

    некаторыя адмены розьняцца толькі формаю кароны над шчытом. Яе спод можа быць пляскаты (адмена звычайная) ці лінзападобны (адмена рэдкая).

    Асноўныя зьмены выступаюць на рэверсах.

    (1). E. Hutten Czapski “Catalogue de la collection des médalles et monnaies polonaises” reed. Graz 1957, падае толькі 4 адмены таго паўтараку.

    (2). T. Kałkowski y “Nimizmatyk Krakowski3/1968 c.241-242, 4/1968, c.243 падае 7 адменаў.

    (3). M. Gumowski “Mennica bydgoska”, Torun 1955, падае 13 адменаў.

    (4). K. SobańskiRękopis zbioru”, мае 9 адменаў таго паўтараку.

    (5). У прыватных зборах знаходзіцца 6 неапісаных раней манэтаў.

    (6). J. Wojzbun са збору прыватнага публікуе 1 адмену.

    Па іх узгадненьню мы атрымліваем збор адменаў кароннага паўтараку 1623 году, які складаецца з 23 пазыцый. Для спрашчэньня апісаньня ў табліцы пранятыя наступныя ўмоўныя знакі:

    1. Шчыт сьцяты па бакох

    2. Шчыт з трох дуг

    3. Шчыт без правай дугі

    4. Спод кароны пляскаты

    5. Спод кароны лінзападобны

    6. Крыж бяз левага пляча /боку/

    7. Крыж з трох лілей

    8. Крыж з акружнасьцю на перасячэньні плячэй /бакоў/

     

    А ніжэй збор усіх вядомых адменаў паўтаракаў 1623:

     

    падзел

     

    падзел

     

    Умоўны знак

     

    падзел

     

    падзел

    Умоўны знак

    літаратура

    1

     

    MONE

     

    NO

    1

    REG

     

    POLO

     

     

    (1,2,3)

    2

     

    - - - -

    +

    - -

    1

    - - -

    x

    - - - -

     

     

    (3)

    3

    +

    - - - -

    +

    - -

    1

    - - -

    +

    - - - -

    +

     

    (2,3)

    4

     

    MONNE

     

    - -

    1

    - - -

     

    - - - -

     

     

    (5)

    5

     

    MONE

     

    - -

    2

    - - -

     

    - - - -

     

     

    (4)

    6

     

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

    ·

    - - - -

     

     

    (3)

    7

    ·

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

     

    - - - -

    ·

     

    (4)

    8

    ·

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

    ·

    - - - -

    ·

    4

    (1,2,3,4)

    9

    ·

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

    ·

    - - - -

    ·

    4,6

    (6)

    10

    ·

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

    ·

    - - - -

    ·

    5

    (5)

    11

    +

    - - - -

     

    - -

    2

    - - -

     

    - - - -

    +

     

    (3)

    12

    +

    - - - -

     

    - -

    3

    - - -

     

    - - - -

    +

     

    (5)

    13

    +

    - - - -

     

    - -

    2

    - - -

    ·

    - - - -

    +

     

    (3)

    14

    +

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

    ·

    - - - -

    +

     

    (3,4)

    15

    +

    - - - -

    ·

    - -

    3

    - - -

    ·

    - - - -

    +

     

    (5)

    16

    +

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

    +

    - - - -

    +

     

    (3)

    17

    +

    - - - -

    +

    - -

    2

    - - -

    +

    - - - -

     

     

    (2,3)

    18

    +

    - - - -

    +

    - -

    2

    - - -

    +

    - - - -

    +

     

    (1,2,3)

    19

    +

    - - - -

    x

    - -

    2

    - - -

    x

    - - - -

    +

     

    (3)

    20

    х

    - - - -

    ·

    - -

    2

    - - -

     

    - - - -

    x

     

    (5)

    21

    *

    - - - -

    *

    - -

    2

    - - -

     

    - - - -

    *

     

    (5)

    22

    *

    - - - -

    *

    - -

    2

    - - -

    *

    - - - -

    *

    4,7

    (1,2,3,4)

    23

    *

    - - - -

    *

    - -

    2

    - - -

    *

    - - - -

    *

    4,8

    (4)

    24

    *

    - - - -

    *

    - -

    2

    - - -

    *

    - - - -

    *

    5

    (2,4)

    25

    +

    - - - -

    +

    - -

    2

    - - -

    *

    POLLO

    +

     

    (3)

     

     

    Так, пазыцыя каталёгу 12а мае тры адмены з надпісам MONE і адну – з надпісам MONNE, затое пазыцыя каталёгу 12в мае 20 адменаў з надпісам POLO і адну адмену з надпісам POLLO.

    Зразумела колькасьць тая, можа яшчэ павялічыцца, калі да некаторых згаданых тут адменаў мы дададзім яшчэ розьніцу памераў літар ці таксама знакаў падзелу у стасунку да выяваў на манэце. Магчыма чытачы знойдуць у сваіх зборах яшчэ іншыя адмены, не ўзаданыя у гэтым артыкуле. Са сваго боку заахвочваю чытачоў да апрацаваньня падобных збораў для іншых пазыцый “Каталёгу асноўных тыпаў манэт і банкнотаў польскіх і з земляў гістарычна з Польшчай зьвязаных”.

    Edmund Kopicki

     

    Пераклаў з польскай Руслан Равяка, Баранавічы

    Ад перакладчыка:

    Артыкул напісаны ў 1984 годзе. Аўтар карыстаючыся на той час абмежаванымі сродкамі здоляў апісаць гэтулькі тыпаў адной манэты. Калі ж карыстацца сучаснымі мажлівасьцямі, якія дае інтэрнэт – мне падаецца можна знайсьці значна больш. І манэты тыя ня трэба купляць – дастаткова толькі наведваць розныя акцыі і зьбіраць здымкі. Гэткая віртуальная калекцыя, якая не патрабуе грашовых укладаньняў.

    Недзе чытаў, што адзін паляк зьбірае толькі каронныя шастакі 1666 году. І назьбіраў іх ужо каля сотні. У той калекцыі ні водны не падобны адзін да другога. Розныя разьдзельныя знакі й тэксты. Але найбольш цікавая галэрэя выяваў Яна Казіміра ­­– ад найпростых да мастацкіх. У каталёгах тых шастакоў апісана 4-6 асобнікаў.

    P.S. Без асаблівых высілкаў мне ўдалося знайсьці 2 неапісаных тыпы паўтаракаў. Здымкі прыкладаю ніжэй.

     


      ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЁР
    ОО 'БЕЛОРУССКОЕ НУМИЗМАТИЧЕСКОЕ ОБЩЕСТВО'
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования