На главную
Авторизация
 


Вспомнить пароль
Регистрация
Статьи
 
  • Современность (17)
  • XX век (12)
  • XIX век (4)
  • XVIII век (2)
  • XVII век (14)
  • XVI век (10)
  • XV век и ранее (17)
  • Нумизматика (20)
  • Клады (8)
  • Разное (22)
  • Инвестирование (3)
  • Нумизматический юмор (4)
  • Каталоги
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Опрос
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Курсы валют
    Динамика золота
    Статьи

    У. А. Юргенсон (Мінск)
    Эвалюцыя дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага па дадзеных сфрагістыкі i нумізматыкі

    Публікацыя ў Беларускім Гістарычным Часопісе

    Пячаткі i манеты, вывучэннем якіх займаюцца сфрагістыка i нумізматыка, з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторы. Дзяржаўная пячатка сімвалізуе дзяржаўную уладу i, прыкладзеная да дакумента, надае яму юрыдычную сілу. У гэтай працы аўтар зpaбіў спробу прасачыць эвалюцыю герба «Пагоня» ў перыяд станаўлення, росквіту i заняпаду Вялікага Княства Літоўскага.

    Згодна летапісным крыніцам, герб «Пагоня» прыняты як дзяржаўны сімвал у 1278 г. у перыяд станаўлення Вялікага Княства Літоускага. Паводле Густынскага летапісу, гэта быў "рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут ПОГОНЯ"1. У "Хроніцы Літоўскай i Жамойцкай" прыведзена наступная расшыфроўка герба: "... а то знаменуючы через тот герб пана дорослого, хто бы мог оборонити отчизны свое"2. Аналагічны герб выкарыстоўваўся да 1246 г. у Наваградсюм княстве. У перыяд кіравання князёу пачынаючы ад Гердзеня (1263—1264 гг.) да Глеба (1330—1338 гг.) «Пагоня" з'яулялася таксама гербам Полацкага княства.

    Сімвал з выявай конніка у большасці народаў Еўропы меў сакральны сэнс, таму разглядаемы геральдычны сюжэт быў шырока распаўсюджаны і за межамі Беларусі. Галоўнай прычынай абагаўлення сімвала конніка быў, як відаць, той факт, што да прыходу у Еўропу !ндаеўрапейцы з'яуляліся качавым народам.

    Вытокі герба «Пагоня» у славянскіх народаў пачынаюцца з язычніцкай міфалогіі і адносяцца да культу бога Сонца Ярылы, якога нярэдка уяўлялі у выглядзе конніка у белай вопратцы. Сімвалам Ярылы з'яуляуся таксама i шасціканцовы крыж — "крыж Ярылы". Пасля прыняцця хрысціянства сімволіка «Пагоні» ўпісалася ў новую рэлігійную сістэму. "Крыж Ярылы" быу вельмі падобны на патрыяршы крыж, а самога конніка пачалі атаясамліваць са св. Юрыем. Такім чынам, герб «Пагоня» у яго класічным выглядзе узнік на падставе аб'яднання двух геральдычных элементау — уласна «Пагоні» (конніка) i шасціканцовага крыжа.

    3 цягам часу ў Еуропе выявы конніка пачынаюць замяняцца сімваламі Рымскай імперыі (арол, леў). Але краіны, якія не апынуліся над моцным уплывам Рыма, захавалі старую ciмволіку. Асабліва выразна гэта праявілася на беларускіх i pycкix землях, дзе хрысціянства ўвабрала ў сябе вялікую колькасць элементаў старой язычніцкай рэлігіі.

    Ва Усходняй Еўропе сюжэт конніка з'яўляецца у нумізматычных i сфрагістычных помнікax у X—XIII стст. Да ix можна аднесці дэнарыі караля Польшчы Баляслава Шчодрага (1076—1079 гг.), манеты цара Балгарыі Mixaiла Шышмана (1323—1330 гг.), пячаткі Глеба Полацкага (1330—1338 гг.) i Аляксандра Неўскага (1252—1263 гг.).

    На жаль, нам невядомы нумізматычныя i сфрагістычныя помнікі XIII—пачатку XIV ст. з выявай «Пагоні». Гэта тлумачыцца тым, што Вялікае Княства Літоускае да 1381 г. не праводзіла ўласных манетных эмісій. Пячаткі гэтага перыяду (верагодна, зза шматлікіх войнау) не захаваліся. Так званая пячатка Міндоўга з выявай "Пагоні", як высветліў вядомы белаpyскi даследчык геральдыкі А.Цітоў, з'яўляецца падробкай, якая зроблена ў пачатку XX ст. На сапраўднай пячатцы Міндоўга 1255 г. маецца выява ўладара на троне.

    Герб "Пагоня" ўпершыню з'яуляеццэ на "пячатцы Гедзіміна" (1316—1341 гг.). Паходжанне гэтай пячаткі сумніўнае. У выданні, дзе яна апублікавана, не указаны ні архіўныя крыніцы, нi спасылкі на больш раннюю публікацыю. У той жа час шэраг фактау сведчыць пра тое, што гэта пячатка хутчэй за ўсё салраудная. М.Гумоўскі aпicваe маестатную (тронную) пячатку Гедзіміна, датаваную 1323 г. Адпаведна магла існаваць i пячатка Гедзіміна з выявай дзяржаўнага герба "Пагоня". "Пагоня" на "пя¬чатцы Гедзіміна" практычна цалкам супадае з рэдкім яе варыянтам, зафіксаваным на пячатцы намесніка вялікага князя літоўскага Скіргайлы (1386—1392 гг.). Фальсіфікатары ж, як і ў выпадку з "пячаткай Міндоўга", хутчэй за усё выкарысталі б добра вядомую "класічную" форму "Пагоні", а не яе малавядомую разнавіднасць.

    Пячатка Гедзіміна Прывядзём апісанне гэтага малавядомага варыянта "Пагоні", якая істотна адрозніваецца ад апісання 1278 г. Выява вершніка, павернута ў правы геральдычны (левы ад гледача) бок, ён трымае дзіду, а не меч (мал. 1).

    Пячатка Ягайлы. 1377-1386 гг М.Гумоускі сцвярджае, што на пячатцы Альгерда 1366 г. таксама была выява "Пагоні"9. На пячатцы Ягайлы выява вершніка павер¬нута ў левы геральдычны бок i вершнік трымае ў руках меч. "Паварот" "Пагоні", магчыма, быу звязаны з тым, што ва Усходняй Еўропе у той час яшчэ не былі выпрацаваны i канчаткова замацаваны правілы геральдыкі. Такая рэдакцыя герба існавала ў перыяд з 1377 г. да 1387 г. Гэты тып "Пагоні" прысутнічае на ранніх пячатках Ягайлы, на лячатках удзельных князёў, а таксама на пенязях (дэнарыях) ВКЛ 1381—1385 гг. У paннix (да 1387 г.) варыянтах герба "Пагоня" шчыт у вершніка адсутнічае (мал. 2.). Акрамя таго, на манетах пачынаючы з 1381 г. прысутнічае i геральдычны сімвал "Калюмны", герб дынастыі Гедзімінавічаў. Лічыцца, што "Калюмны" паходзяць ад асабістай тамгі (дагеральдычнага сімвала) Гедзіміна. Апошні раз "Калюмны" прысутнічаюць на чатырохграшовіку 1569 г.

    Фрагмент пячаткі Ягайлы. 1388 г. Пачынаючы з 1387 г. на пячатках вялікага князя літоўскага i польскага караля Ягайлы з'яўляецца зусім іншая рэдакцыя "Пагоні", вельмі падобная да класічнай — вершнік павернуты ў правы геральдычны бок, у яго у руках меч i шчыт з шасціканцовым крыжам, пад коннікам — выява цмока (мал. 3). У якасці дзяржаунага гэты герб, верагодна, існавау да 1392 г. Aпошнi раз ён зафіксаваны ў 1438 г. на пячатцы Уладзілава III Ягайлавіча (1434— 1444 гг.), Варта адзначыць, што на пенязях ВКЛ 1387—1398 гг. "Пагоня" па-ранейшаму адпавядае таму тыпу, які выкарыстоўвауся у пачатку кіравання Ягайлы, хоць на рэверсе гэтых манет з'яўляецца шчыт з шасцканцовым крыжам.

    Пры Ягайлу элементы дзяржаўнай сімволікі ВКЛ з'яўляюцца i на польскіх манетах. Гэта шасцканцовы крыж на пенёнзах 1386—1393 гг. i тэрнарыях 1396—1403 гг. Да гэтага перыяду адносіцца з'яўленне аб'яднанага герба Польшчы i Вялікага княства Літоускага — шчыт з чатырма часткамі, з падвойнымі выявамі "Белага Арла" i "Пагоні". Гэты герб прысутнічае на некаторых польскіх пячатках XIV—XVI стст., а таксама на польскіх талерах 1533—1540 гг. i дукаце 1528 г.

    Пры Вітаўце Вялікім (1392—1430 гг.) герб ВКЛ змяняуся шмат разоу. Пенязі 1392— 1398 гг. былі ідэнтычнымі пенязям 1387—1392 гг. i мелі выяву "Пагоні" часоў Ягайлы i шасціканцовы крыж; пенязі 1398—1399 гг., квартнікі1396 г, i дырхемы 1396—1420 гг. мелі герб "Калюмны". Астатнія манеты Вітаўта (пенязі 1399—1430 гг., квартнікі 1401—1430 гг.) не мелi дзяржаўнай сімволікі ВКЛ.

    Пячаткі Вітаўта Вялікага даюць значна больш інфармацыі пра дзяржаўную сімволіку ВКЛ. На пячатцы часоў грамадзянскай вайны (1389—1392 гг.) i першага года кіравання Biтаўта знаходзіцца "Пагоня", аналагічная тыпу 1387—1392 гг., але без цмока пад коннікам, а шасціканцовы крыж на шчыце вершніка быў зменены на герб "Калюмны". Зніжэнне цмока звязана з тым, што герб "Пагоня" з гэтай выявай лічыуся асабістым сімвалам Ягайлы. Малая пячатка Biтаўта 1397—1411 гг. нясе на сабе варыянт "Пагоні", аналагічны папярэдняму, але замест "Калюмнаў" на шчыце размешчаны тры слупы (icнуе версія, што гэта адна з разнавіднасцей герба "Калюмны").

    У пачатку XV ст. у Еўропе усё часцей пачынаюць з'яўляцца гербы складанага тыпу. Не засталося ў баку ад гэтага працэсу i Вялікае княства Літоускае. На троннай пячатцы Biтаўта 1401—1404 гг. упершыню была размешчана выява вялікага дзяржаўнага герба ВКЛ (мал. 4). На ей былі прадстаулены геральдычныя сімвалы ўcix тэрыторый, якія уваходзілі ў склад дзяржавы, у тым ліку i спрэчных. Гэты герб уяўляу " сабою шчыт з чатырох частак i выявамі "Крыжа" (герб Валыні), "Пагоні" з дзідай, павернутай у левы геральдычны бок, "Капейшчыка" (Трокскае княства) i "Мядзведзя" (Жамойць). На землі Валыні прэтэндавала Польшча, а прыналежнасць Жамойці да ВКЛ аспрэчваў Тэутонскі ордэн.

    Вялікая тронная пячатка Biтаўтa. 1401—1404 гг. Вялікая тронная пячатка Biтаўтa. 1407—1430 гг. Пячатка Жыгiмонга Карыбутавіча. 1433 г


    Гэты жа герб у некалькі (ншай інтэрпрэтацыі (у выглядзе чатырох асобных шчытоу) прысутнічае i на вялікіх пячатках Biтаўта ў 1407—1430 гг. (мал. 5) i Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1440 гг.), але на ix "Пагоня" павернута ў правы геральдычны бок, а у руках вершнік трымае меч. На вялікай пячатцы 1407— 1430 гг. шчыт у вершніка адсутнічае, а на вялікай пячатцы Жыпмонта Кейстутавіча (1432— 1440 гг.) вершнік трымае шчыт з шасціканцовым крыжам. У адрозненне ад вялікіх пячатак, на малых пячатках Вітаута 1407—1430 гг. "Пагоня" зноў накіравана ў левы геральдычны бок, вершнік трымае меч, а на яго шчыце знаходзяцца "Калюмны". Taкi ж самы герб ёсць i на малых пячатках Жыгімонта Кейстутавіча, Mixaiлa Жыпмонтавіча, Жыгімонта Карыбутавіча (мал. 6).

    У часы праўлення вялікага князя Свідрыгайлы (1430—1432 гг.) канчаткова зацвярджаецца (за адным выключэннем у XVII ст., пра якое мы скажам пазней) "Пагоня" з мячом, якая накіравана ў правы геральдычны бок. На пячатцы Баляслава Свідрыгайлы шчыт у вершніка адсутнічае. На манетах Свідрыгайлы, Жыгімонта i Kaзімipa Ягайлавіча выбіты герб "Калюмны". У 1432 г. пасля узыходжання на велікакняжацкі пасад Жыгімонта Кейстутавіча Свідрыгайла стварыў Вялікае княства Рускае са сталіцай у Полацку. Выяу герба гэтай дзяржавы не захавалася.


    Венгерскі дукат Уладзіслава III Ягайлавіча. 1440—1444 гг. Пячатка Жыгiмонта I Старога. 1506 г. Талер Жыгiмонта II Аўгуста. 1564 г.


    Новы вялікі князь літоўскі Уладзіслау III Ягайлавіч зацвярджае ў якасці дзяржаўнага герба ВКЛ класічную "Пагоню" (вершнік павернуты ў правы геральдычны бок, на яго шчыце шасцканцовы крыж). Падчас кіравання Уладзіслава Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Венгрыя былі аб'яднаны асабістай уніяй. Для гэтых аб'яднаных пад уладай аднаго манарха дзяржаў зацвярджаецца герб. Яго выява прысутнічае на венгерскай пячатцы Уладзіслава 1440 г. i на яго венгерскім дукаце 1440— 1444 гг. (мал. 7). Герб уяуляў сабою шчыт з выявамі палос (фрагмент герба Венгрыі), "Белага Арла" (герб Польшчы), "Пагоні" i шасціканцовага крыжа. Aпошні з'яўляўся адначасова фрагментам гербаў Венгрыі, Вялікага княства Літоускага i венгерскай Славакіі. Пры Kaзімipy (1440—1492 гг.) шчыт вершніка не мае ніякіх выяў; пры Аляксандру (1492—1506 гг.) на пячатках шчыт у вершніка адсутнічае11, а на манетах вершнік трымае круглы шчыт без выяў. Аналагічны варыянт "Пагоні" прысутнічае i на манетах 1508—1529 гг. Жыгімонта I Старога.

    У Еўропе пачынаючы з XV ст. былі усталяваны правілы класічнай геральдыкі, таму гербы iстотнa змяняюцца у адпаведнасці з жорсткімі геральдычнымі канонамі. Гэтыя трансфармацыі часцей за усё былі абумоўлены i дынастычнымі зменамі, а таксама зменамі пануючага ў мастацтве стылю (рэнесанс, барока, ракако i т.д.). У часы праўлення Жыгімонта I Старога (1506—1545 гг.) замацоўваецца класічны варыянт "Пагоні". Зрэдку (пячатка 1544 г., паўгроша 1508—1529 гг.) фігуруе "Пагоня" некалькі іншых мадыфікацый. Вялкі герб ВКЛ пры Жыгімонце I Старым уяўляў сабою шчыт з невялікім шчытком у цэнтры (мал. 8). На цэнтральным шчыце быу "Белы Арол", а на асноўным "Пагоня" (два разы) i "Пас" Габсбургаў (два разы). Пры Жыгімонце Аўгусце (1544—1572 гг.) на манетах i пячатках змяшчалася толькі класічная "Пагоня" (на двух 4-грашовіках таксама герб "Калюмны"). Выключэннем з'яўляюцца так званыя паўкопкі 1564—1565 гг., талер 1564 г. (мал. 9) i дукат 1547—1570 гг., якія маюць выяву вялікага дзяржаўнага герба. Пры Жыгімонце Аўгусце ён уяўляў сабой складаны шчыт з наступнымі выявамі на цэнтральным шчыце "Вуж" (герб роду Сфорца), на асноўным шчыце "Белы Арол", "Пагоня", "Крыж" (Валынь), "Мядзведзь" (Жамойць), "Архангел Mixaіл" (Kieў).

    Асноўным элементам на дзяржауным гербе, які найбольш часта змяняўся, быў шчыт, на якім была размешчана "Пагоня". Гэта можна прасачыць i па шэрагу манет Вялікага княства Літоускага (шастак 1547 г., грош 1627 г. i г.д.)

    Характар знешняга выгляду шчыта адлюстроўвалі агульныя стылістычныя змены ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Спачатку ён адпавядау канонам рэнесансу, пазней барока i ракако.

    Пячатка каралевы Рэчы Паспалітай Ганны. 1572 г. Шастак Яна III Сабескага. 1679 г. 3 другой паловы XVi ст. Вялікае княства Літоускае паступова пачынае страчваць свае значэнне як адно з вядучых дзяржаў Усходняй Еўропы. 1 ліпеня 1569 г. была заключана Люблінская унія i створана Рэч Паспалітая, аб'яд наная дзяржава ВКЛ i Каралеўства Польскага. Герб Рэчы Паспал;тай (першая яго выява на пячатцы каралевы Ганны 1572—1573 гг.) уяўляў сабою шчыт з цэнтральным шчытком. На цэнтральным шчыце змяшчаўся герб кіруючай дынастыі з шляхецкага роду (Сфорцаў, Ягелонау, Валуа, Баторыяў, Вазаў, Карыбут-Вішнявецкіх, Caбecкix, Сасен-Вецінаў, Ляшчынскіх, Панятоускіх), а на асноўным — "Белы Арол" (два разы) i "Пагоня" (два разы) (мал. 10). У 1587—1668 гг. герб мае таксама i шведскую сімволіку (тры кароны i леў) у знак прэтэнзій каралёў Рэчы Паспалітай з дынастыі Вазаў на шведскую карону. Да гэтага часу "Пагоня" канчаткова замацавалася у сваім класічным выглядзе, i змены ў дзяржаўным гербе на працягу XVI—XVIII стст. былі вельмі нязначныя. Так, на некаторых пячатках Стэфана Баторыя (1575—1586 гг.), Жыгімонта ІII Вазы (1587—1632 гг.) i на некаторых манетах апошняга конь мае гуньку. 3 часоу Жыгімонта III Вазы на пячатках з'яўляюцца шчытатрымальнікі. Пры Станіславе Аўгусце IV (1764—1795 гг.) пад пярэднімі нагамi каня размяшчаецца выява замка. На шастаку 1679 г. замест мяча вершнік трымае шаблю (мал. 11).

    Пячатка Станіслава Aўгуста IV Панятоўскага. 1764 г. Найбольш выразная выява дзяржаўнага герба захавалася на малой пячатцы Станіслава Аўгуста Панятоўскага 1764 г. Пад вялікакняжацкай каронай знаходзіцца шчыт з класічнай "Пагоняй", вакол якога вянок. Шчыт падтрымліваюць шчытатрымальнікі (мал. 12).

    Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай герб "Пагоня" выкарыстоўваецца нацыянальна-вызваленчым рухам. На манетах i купюрах, якія выпускалі паўстанцы, быў часткова зменены герб Рэчы Паспалтай. На манетах 1831 г. шчыт падзяляўся на 2 часткі, ён меў выявы "Белага Арла" (Польшча), "Пагоні" (Вялікае княства Літоўскае) i "Архангела Міхаіла" (Украіна).

    У XX ст. герб "Пагоня" атрымаў новае жыцце. Яго выкарыстоўвалі БНР (1918—1920 гг.), Літва (1920—1940, I з 1990 г.), Сярэдняя Літва (1920—1922 гг.) i Рэспубліка Беларусь (1991— 1995 гг.).

    Літаратура
    1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1. Мн., 1959. С. 70.
    2 Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980. С. 199.
    3 Зайкоускі Э. Сакральныя вытокі герба Пагоня // "Пагоня" у сэрцы тваім і маім. Мн., 1995. С. 85—92.
    4 Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Мн., 1999. С. 132-133.
    5 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі Мн., 1993. С. 29.
    6 Gumowski M. Piеczecie Ksiаizat Litewskich // Ateneum Wilenskie. R. VII. Z. 3—4, 1930 S 696
    7 Ibidem. S. 713—714.
    8 Геральдычны бок вызначаецца з пункту гледжання асоб, ЯКІЯ трымаюць шчыт. Такім чынам, правы геральдычны бок будзе левым для гледача i наадварот.
    9 Gumowski M. Piеczecie Ksiаzat Litewskich S. 709—710.
    10 Сінчук I. Пытанняў больш, чым адказаў // Спадчына. 1994. № 5. С.91—21.
    11 Vossberg F.A. Collection de Sceaux el Cachets du moyen age polonias, Lithuaniens, silesiens, pomeranies et prussiens. Berlin, 1854. Табл. 1—24.
    12 Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Мн,, 1995. С. 410.

      ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЁР
    ОО 'БЕЛОРУССКОЕ НУМИЗМАТИЧЕСКОЕ ОБЩЕСТВО'
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования