Homepage
Log in
 


Forgot your password?
Register
Publications
 
  • 21th century (17)
  • 20th century (12)
  • 19th century (4)
  • 18th century (2)
  • 17th century (14)
  • 16th century (10)
  • 15th century and earlier (17)
  • Numismatics (20)
  • Hoards (8)
  • Varia (22)
  • Investitions (3)
  • Numismatic humor (4)
  • Catalogues
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Poll
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Exchange rates
    Динамика золота
    Publications

    У. А. Юргенсон (Мінск)
    АТРЫБУТАЦЫЯ МАНЕТ, ЯКІЯ ТРАДЫЦЫЙНА АДНОСЯЦЬ ДА ЭМІСІЙ СВЯТАПОЛКА I ЯРАПОЛЧЫЧА ТУРАЎСКАГА

       Доўгі час атрыбутацыя першых усходнеславянскіх манет выклікала спрэчкі i рознагалоссі. Зараз большасць навукоўцаў прытрымліваюцца "стандартнай" класіфікацыі гэтых манет, аднак за апошняе дзесяцігоддзе сапраўднасць гэтай класіфікацыі апынулася пад пытаннем. У першую чаргу, гэта датычыцца манет, якія раней бясспрэчна адносілі да эмісій Святаполка I Яраполчыча Тураўскага, якія былі iм ажыццяўлены падчас знаходжання на кіеўскім троне. Упершыню пытанне аб тым, ці правільная гэтая атрыбутацыя, было паднята у 1998 г. У.Д. i С.У. Белецкімі у артыкуле "О монете № 203 Корпуса древнейших монет России". Яны прапанавалі гіпотэзу аб прыналежнасщ манеты, якую зараз разглядаем. таму ж князю Святаполку І, але эмісія гэтай манеты была аднесена да перыяду яго кіравання ў Тураве. Аўтары артыкула выказвалі здагадку, што эмісія манеты № 203 звязана з абвяшчэннем Святаполка пераемнікам Уладзіміра I Святаславіча. Праведены намі аналіз пацвярджае i дапаўняе вызначаную гіпотэзу.
       Для пачатку прывядзем aпісанне манеты № 203: Аверс (Л.с.): Партрэт Святаполка I (анфас). Легенда: ГOICIC МСТО" (Г i ICI захаваліся часткова).- Рэверс (А.с.): Трызубец "Легенда: "ACЬMIEZOCEPEГAБ" (некаторыя літары захаваліся часткова). Легенды невыразныя i выцертыя.
       У знешнім абліччы манеты назіраецца грубае тыпалагічнае перайманне срэбраніка Уладзіміра I, які быу чаканены каля 1011 г., адпаведна яна не магла быць вычаканена да гэтага года. 3 іншага боку, даследаваннямі Белецкіх было даказана, што разгледжаны срэбранік-ногата не мог быць вычаканены пасля ўзыходжання Святополка I на кіеўскі трон у 1015 г. У адваротным выпадку ён павінен быу несці не трызубец Уладзіміра І, а двузубец - тамгу Святаполка. Паўстае пытанне: якая падзея адбылася паміж 1011 i 1015 гг. i магла паслужыць стымулам чаканкі манеты. Такой падзеяй было абвяшчэнне Святаполка пераемнікам Уладзіміра I у 1013 г. Да таго ж часу можна аднесці датаванае 10-мі гадамі XI стагоддзя ўпамінанне аб эмісіі у Тураве ўласных грошай. Эмісія манеты падкрэслівала правы Святаполка I Тураускага як "першага васала" i пераемніка Уладзіміра I Кіеўскага.
       Таксама выклікае сумненне i атрыбутацыя манет з імем "ПЕТОР", якія адносяць да кіеўскіх эмісій Святаполка, якія былі ажыццеўлены каля 1018 г. Прывядзем апісанне гэтых манет: аверс манет нясе малюнак фігуры князя якая сядзіць, на рэверсе - малюнак двузубца. На Л.с. змешчаная легенда "ПЕТОР", легенда на О.с. спрэчная, хаця нумізмату канца XIX - пачатку XX ст. H.I. Пятрову ўдалося прачытаць на ей імя "ДМИТРИЙ", што аспрэчвалася больш познімі даследчыкамі. Аднак, на наш погляд, прачытанне Пятрова дакладна, паколькі на О.с. большасці манет заканчэнне імя Дмитрий (Димитрий), а часам i ўсе імя, чытаецца даволі добра, праўда, у крыху скажоным выглядзе: "(ДМ)ІТИР(И)", "Р ДZLРТИИ", "(Д)ИLИТИ+", (ОР ДZLРТИИ". На шэрагу манет (магчыма. больш позніх перайманнях) легенда на О.с. бяссэнсавая, хаця ў ей па-ранейшаму прысутнічаюць літары імя Д(и)митрий - "Д", "И", "Р", "Т", напрыклад “#ЭХР ДИ" або "И ДРИ#". Н.І. Пятроў атрыбутаваў манеты часам сумеснага кіравання ў Kieвe Ізяслава I Яраславіча i Яраполка II Ізяславіча. Большасць даследчыкаў атрыбутуюць ix як манеты Святаполка І Яраполчыча на падставе ix падабенства з манетамі апошняга. Аднак, на наш погляд, падобная атрыбутацыя выклікае шэраг сумненняў. Перш за ўсе. з'яуляецца малаверагодным, што кіруючы манарх мог дапусціць, каб на яго манетах яго тамга зняшчалася ў скажоным выглядзе. Досыць параўнаць малюнак тамгі на манетах з імем "ПЕТОР" з яе малюнкам на аўтэнтычных манетах Святаполка. Хутчэй за ўсе, тамга {сімвал асабістай улады) Святаполка ў скажоным выглядзе магла быць змешчана на манетах пасля яго смерці. Хаця гэтыя манеты, безумоўна, з'яуляюцца перайманнем адразу двух аўтэнтычных тыпаў срэбраніка Святаполка (з лeгeндaмi "СВЯТОПОЛК НА СТОЛЕ" i "ПЕТРОС").
       Паўстае пытанне, хто мог выступіць у якасці ix эмітэнта. Відавочна, што ix чаканіў не Яраслаў Мудры, улічваючы наяўнасць яго ўласных манет наўгародскага чакану да 1039 г. i больш поздніх перайманняў ix, роўна як i факта непрыкрытай варожасці між ім і Святаполкам I. Версія, прапанаваная H.I. Пятровым, аб ix прына.лежнасці да сумеснага кіравання Ізяслава I Яраславіча i Яраполка ІІ Ізяславіча таксама паказала сваю гістарычную негрунтоўнасць. Гэтак жа малаверагодная i ix чаканка ў канцы XI ст. Сярод кіеўскix князёў другой паловы XI ст. хрысціянскае iмя Дзмітрый насілі двое –Ізяслаў І Яраславіч i Усяслаў Брачыслававіч. Як ужо адзначалася вышэй, версія аб прыналежнасці разглядаемых манет Ізяславу I Яраславічу не пацвердзілася, Taкім чынам, найбольш верагодна, што эмісія манет, якія разглядаюцца адносіцца да перыяду шасцімесячнага кіравання ў Кіеве Усяслава Брачыслававіча Полацкага.
       Магчыма, літара "Р" перад імем Дзмітрый з'яуляецца фрагментам літары "В". У такім выпадку можна прапанаваць наступнае чытанне легенды - "(Г)О(СУДАРЬ) В(СЕСЛАВ) Д(И)МИТРИЙ", Л.с. манет з'яуляецца сінтэзам двух вышэй названых манет Святаполка. Нізкая проба |манет пацвярджае надзвычайны характар эмicii. Магчыма, яны былі адчаканены у Kieвe, які быу ў кальцы, дзеля платы дружыне Ўсяслава.
       Вылучэнне ў якасці аб'екта пераймання манет Святаполка, а не больш распаусюджаных манет Уладзіміра, хутчэй за усе, тлумачыцца палітычнымі прычынамі надзвычайна адмоунымі адносінамі полацкіх Рагвалодавічау да Уладзіміра, а таксама спробай прадэманстраваць дынастычную перавагу Рагвалодавічаў. Таму ў якасці аб'екта для пераймання былі абраны манеты Святаполка Яраполчыча, а не ўзурпатара Ўладзіміра, які сілай завалодаў тронам свайго брата Яраполка I.
       Узнікае пытанне: чаму кіеўскія эмісіі, якія былі спынены у 1019 г., быш адноўлены у 1068-1069 гг. Аднак, па нашаму меркаванню, гэтае пытанне неабходна сфармуляваць інакш: а ці спыняліся гэтыя эмісіі зусім? Па нашаму меркаванню, не. Аднак, манеты Яраслава Мудрага, якія былі адчаканены ў Kieвe (у адрозненні ад яго наўгародскіх эмісій), а таксама яго пераемнікаў не вядомыя. Але затое добра вядома надзвычай грубае імітаванне манет Уладзіміра (ІІ i III тыпаў"), а таксама некалькі сумніўных манет з імем Святаполка.
       Хутчэй за ўсе, гэтыя манеты былі адчаканены пасля заканчэння чаканкі стандартных манет Уладзіміра i Святаполка. Прычым, чым далей яны па часе адстаяць ад кіравання Ўладзіміра, тым яны больш адыходзяць ад cваix прататыпаў. Так найбольш раннімi перайманнямі, хутчэй за ўсе, з'яуляюцца манеты №№ 92 – 98 "Корпуса найстарадаўніх манет Pacii", больш познімі №№ 64, 99, 101-110, 153 -155 "Корпуса", а больш познімі з перайманняў срэбранікаў Уладзіміра з'яуляюцца манеты, якія былі адчаканены "штэмпелем № 100".
       Эмісіі Ўсяслава павінны былі адзначыць сабой узыходжанне на кіеўскі трон новай дынастыі - полацкіх Рагвалодавічаў. Пераймальны характар гэтых манет, хутчэй за ўсе, быу абумоўлены ix крэдытным характарам, паколькі абсалютна новы манетны тып пры яго нізкай пробе мог не быць прыняты мясцовым рынкам.
       У адрозненне ад манеты № 203 i манет з імем "ПЕТОР" атрыбутацыя іншых манет Святаполка I Яраполчыча Тураўскага (з надпісам "СВЯТОПОЛК НА СТОЛЕ" i "ПЕТРОС") як адчаканеных iм у Кіеве між 1015 i 1018 гг. сумненняу" не выклікае.

    Срэбнік Уладзіміра Кіеўскага
    Срэбнік Уладзіміра Кіеўскага


          Літаратура
       1. Белецкий В.Д., Белецкий СВ. О монете № 203 Корпуса древнейших монет России. // Шестая Всероссийская нумизматическая конференция. -СПб. 1998.-С. 120- 122.
       2. Петров Н.И. О монетах великого князя Киевского Изяслава Ярославича (1054 - 1078). // Труды IX Археологического Съезда в Вильне.-М. 1895.-С. 109-115.
       3. Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Минск, "Полымя", 1995. (с. 687).
       4. Сотникова М.П., Спасский И.Г. Тысячелетие древнейших монет России. Сводный каталог русских монет X - XI веков. Л. «Искусство», 1983. (с. 239)
       5. Юргенсон В. Политическое содержание монеты Святополка І Туровского.// Материалы VIII ежегодной научно-теоретической конференции студентов Института парламентаризма и предпринимательства «Актуальные факторы гуманитарного исоциально-экономического развития». - Мн. 2002. - С. 12.

      GENERAL PARTNER
    BELARUSIAN NUMISMATIC SOCIETY
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования