Strona głowna
Zaloguj się
 


Zapomniałeś hasła?
Rejestracja
Artykuły
 
  • XXI wiek (17)
  • XX wiek (12)
  • XIX wiek (4)
  • XVIII wiek (2)
  • XVII wiek (14)
  • XVI wiek (10)
  • XV wiek i okres wcześniejszy (17)
  • Numizmatyka (20)
  • Wykopaliska (8)
  • Różne (22)
  • Inwestycje (3)
  • Humor numizmatyczny (4)
  • Katalogi
     
    Республика Беларусь
     Памятные и юбилейные монеты (167)
    Великое Княжество Литовское
     Александр Ягеллончик (1492-1506) (10)
    Ankieta
     
    Что по Вашему мнению перспективнее, выгоднее и надежнее для инвестирования и сбережения денег?

    Рублевые депозиты в банках
    Валютные сбережения/Депозиты
    Коллекционные монеты популярных серий и мелких тиражей
    Инвестиционные монеты
    Другое (обязательно написать что)

    Kursy walut
    Динамика золота
    Artykuły

    Кароны Стэфана Баторыя і хвост Пагоні

    У 1582 годзе, калі верыць Літоўскім траякам, кароль Стэфан Баторы насіў 2 кароны

    Першая карона складаецца зьнізу з чатырох дуг, падобных да месяцаў, пасярэдзіне іх месьціца трылісьнік, падобны да кветкі. Над трылісьнікам уніз зьвернутыя дзьве дугі.

    Другая карона складаецца не з дугаў, а з чатырох нескончаных колцаў – “падковаў”. З сярэдзіны тых “падковак” таксама расьце кветка, якую мой сябра назваў чамусьці “канаплёю”.

    Чаму пан Стэфан мяняў кароны і як часта гэта рабіў? Магчыма загадка прыхавана за выяваю Пагоні.

    Другая карона сустракаецца выключна з конікам, у якога хвост як дзядоўска пуга – перакручаны перавёрнутай літарай S.

    А вось першую карону кароль Баторы апранаў, калі Пагоня скакала па-рознаму. З гэткім галаўным уборам конік мог і падбегчы, задзёршы хвост; мог і падскочыць, прыпусьціўшы хвост; а мог павесьці сябе і як у выпадку з другой каронаю (тою, якая з падкоўкамі) – скруціць хвост перавёрнутай літарай S.

    З вышэйзгаданага можна зрабіць выснову:

    Першая карона апраналася часьцей – і на скачках і пры скоках праз перашкоды і на пашы ці пастоі (думаеце, чаго жывёла закруціла гэтак хвост  – адганяе гілёў, сьлепняў і мухаў).

    Другая ж карона прызначалася толькі на нейкія адмысловыя выпадкі – пры адпачынку, і нейкія сьвяты, калі коні былі на пастоі. Магчыма дапусьціць, што дугая карона – летні палегчаны варыянт, калі з’яўляюцца мухі й сьлепні…

    Вось як шмат можа расказаць нам пра нашу гісторыю цікавая навука нумізматыка. Галоўнае трапнае вока, хцівы погляд, дасьціпны розум, прага вынаходніцтва і дакладнасьць. Такім чынам, дзякуючы літоўскім траякам 1582 году мы здолелі даведацца, якія галаўныя ўборы насіў Стэфан Баторы у той год… Прынамсі, наведваючы Літву.

    P.S. Мая парада – каб навучыцца пісаць гэткія артыкулы напачатку, патрэба павучыцца ў дзіцячым часопісе “Вясёлка” – на рэбусах… тых дзе “знайдзі 32 адрозьненьні на малюнках”.

    P.S. S. Калі напісаўся артыкул – я прыпомніў, што таксама маю адзін такі траячок…

    Дык вось выявілася, што на маім конік мае хвост як “у парасяці”… Што б гэта значыла я ўжо не магу меркаваць, бо скончылася піва, а разам з тым і жаданьне нешта дасьледаваць. Адно магу заахвоціць – наперад, няўрымсьлівыя дасьледнікі і вынаходнікі новых адменаў траяка 1582 года. Мабыць, гэта не апошняя знаходка ў бясконцым і невядомым моры нашай нумізматыкі.

    Дарэчы наступны 1583 год быў, відаць, халодны – бяз шкодных насякомых, бо конік сустракаецца толькі ўзьняўшы хвост, ёсьць і такі, дзе на канчатку ўзьнятага хваста з’явіўся шышак! Дый летняя карона з падкоўкамі мне не сустракалася…

    (Знаёмы, стары дэтэктарысты, з абветраным тварам, мазолістымі ад рыдлёўкі рукамі, задумлівым поглядам, той, што пабыў і на кані й пад канём, на лаве й пад лаваю  расказаў мне страшэнную таямніцу – нямашака двух цалкам падобных адна да аднае сяраднявечных манэт! Калі ж яны сустракаюцца – варта зрабіць адпаведныя высновы).

    Стары Ёлуп з Баранавічаў ці проста Інжынэр Равяка

      GENERALNY PARTNER
    BIAŁORUSKIE TOWARZYSTWO NUMIZMATYCZNE
     
    Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Русская монета | top 100 Яндекс цитирования